Лілія Касценіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 лютага 1967
Дата затрымання: 9 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Месца зняволення: Турма № 4
Лілія Віктараўна Касценіч — жыхарка Бабруйска. Яе затрымалі 9 красавіка 2024 году. Жанчыну абвінавачваюць паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.
Вядома, што Лілію затрымлівалі таксама напрыканцы сакавіка 2023 года. Тады яна правяла 10 сутак на Акрэсціна.
Утрымлівалася ў следчай турме № 8, у чэрвені 2024 г. пераведзена ў турму № 4.