Кім Самусенка
актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”.
Дата нараджэння: 12 жніўня 1989
Дата затрымання: 3 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 349 Крымінальнага кодэксу – Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі
Месца зняволення: СІЗА-1

Кім Самусенка – актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”.
Кіма затрымалі 3 лістапада пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка «з'яўляўся актыўным ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага года».
Кіму прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).
Утрымліваецца актывіст у СІЗА-1 Мінска.
![]()
На заснавальніка “Дзеі” ўзбудзілі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама