Алег Літвінчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Алег Пятровіч Літвінчук утрымліваўся ў СІЗА № 7 паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года.
Суд над Алегам і яшчэ трыма пратэстоўцамі пачаўся 6 жніўня 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста, справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко, які асудзіў Алега на 1,5 гады калоніі.
4 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Андрэй Лешчанка.
Вядома, што Алег — шматдзетны бацька, у яго шасцёра дзяцей.
Магчыма, Алег быў памілаваны.
Чатырох берасцейцаў пазбавілі волі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе