Валерый Троцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 жніўня 1979

Дата затрымання: 18 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: ПК № 22

Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак

Валерый Генадзьевіч Троцкі быў затрыманы ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у лідскай ахове, пасля, да затрымання, — дальнабойнікам.

Валерый утрымліваецца ў Турме № 1.

Спачатку мужчыну абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але 19 снежня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме яго судзілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паводле наяўнай інфармацыі, суддзя Мікалай Рачынскі прызначыў Валерыю 12 гадоў пазбаўлення волі.

Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 22 (Івацэвічы). 

Дальнабойшчыка з Ліды асудзілі на 12 гадоў калоніі нібыта за здраду дзяржаве

Палітзняволенага Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у Лідскім аддзеле дэпартамента “Ахова”, затым звольніўся і стаў дальнабойнікам.

Дальнабойніку з Ліды пагражае да 15 гадоў зняволення за здраду дзяржаве

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Рачынскі.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»