Дзмітрый Пазнякоў

Палітвязень

Дата затрымання: 9 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лешчанка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Ваенныя, Выкладчыкі

Дзмітрый Пазнякоў

Дзмітрый Анатольевіч Пазнякоў нарадзіўся ва Узбекістане, але на Берасцейшчыне жыў і працаваў большую частку жыцця. Скончыў факультэт супрацьпаветранай абароны Вайсковай акадэміі Беларусі. Быў камандзірам узводу дывізіёну СПА 38-й асобнай гвардзейскай Брэсцкай дэсантна-штрумавой брыгады. Пасля Дзмітрый працаваў ваенкамам у Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на ваенным факультэце БрДУ. Ёсць нават падручнік, які ён напісаў у суаўтарстве ў 2020-м.

Магчыма, быў затрыманы яшчэ ў 2022 годзе.

23 лістапада 2023 года быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 2 арт. 356 КК (здарада дзяржаве). Справу разгледзеў суддзя Лешчанка Андрэй. Якое пакаранне атрымаў дэсантнік, невядома.

На 16 студзеня 2024 г. прызначаны закрыты разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісі Эдгар Марцірасян.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, адбывае тэрмін у ПК № 1

Вядома, што адміністрацыя калоніі адпраўляла Дзмітрыя ў ПКТ. Апроч гэтага, па інфармацыі "Вясны", яго катуюць у калоніі з ужываннем электрашокера, прымушаюць падпісваць дакументы і пустыя аркушы.

Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей. 

На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" 3 снежня прапагандысты апублікавалі фільм "Контрвыведка КДБ Беларусі супраць спецслужбаў Польшчы. Агенты і здраднікі". У сюжэце паведамляецца, што Пазнякоў "дзесьці з 2011 года" рэгулярна ездзіў у Польшчу, падчас чаго ў адным з польскіх пунктаў пропуску яго нібыта завербаваў нейкі Пётр. На кадрах схаванай здымкі допыту Пазнякова, які праводзіўся КДБ, той распавядаў, што чалавек, які прадставіўся як "прадстаўнік спецслужбаў, працую на дзяржаву", выдаваў яму грошы пад распіскі за сустрэчы, якія адбываліся начамі ў гатэлі, пераказвае "Зеркало". Пятра цікавілі вайсковыя пытанні, потым суразмоўца Пазнякова змяніўся — той пытаўся больш пра палітыку, настроі вайскоўцаў. Акрамя Польшчы, сустракаліся ў Славакіі, Харватыі, Грэцыі — падчас адпачынкаў Пазнякова, якія ён праводзіў з сям'ёй. Як вынікае з сюжэту, яго затрымалі, бо "была атрыманая аператыўная інфармацыя пра тое, што Пазнякоў збіраецца пакінуць Беларусь".

У эфіры БТ паказалі фільм пра палітвязняў палякаў і былога вайскоўца, асуджанага за "здраду дзяржаве"

На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" 3 снежня прапагандысты апублікавалі фільм "Контрвыведка КДБ Беларусі супраць спецслужбаў Польшчы. Агенты і здраднікі". У сюжэце паказалі двух грамадзян Польшчы — Томаша Бярозу і Ежы Жывалеўскага, а таксама былога вайскоўца Дзмітрыя Пазнякова, якога паводле інфармацыі "Вясны" катавалі ў папраўчай калоніі № 1. Палітвязні былі пазбаўленыя волі на працяглыя тэрміны: Пазнякоў — за "здраду дзяржаве", Бяроза — за "шпіянаж", Жывалеўскі — за "агентурную дзейнасць".

Выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве»

Суд над ім прайшоў яшчэ ў лістападзе 2023 года. Але пацвердзіць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»