Максім Сенік

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 лютага 1979

Дата затрымання: 10 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 жніўня 2023

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Гродна

Максім Сенік

Максім Багданавіч Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот", быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Утрымліваўся ў СІЗА гродзенскай турмы. 

Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 1 арт. 361-2).

Відэа з затрыманым паказалі ў Telegram-канале ATN_NEWS:

"Прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з'яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ“Гродна Азот". Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама "Гродна Азот" Юрыя Рававога, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ", — паведаміў мужчына.

Таксама ён нібыта "абражаў прэзідэнта" ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу “Белсат".

Абвінавачанне запытала для Максіма Сеніка пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры з паловай гады, паведамляе "Салідарнасць".

Суд крыху зменшыў прапанову абвінавачання і прысудзіў Сеніку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на чатыры гады.

25 жніўня 2023 г. у Вярхоўным судзе суддзя Сяргей Гураў разглядзеў апеляцыйную скаргу.

У кастрычніку 2023 г. пераведзены з Турмы № 1 у ПК-2 (Бабруйск). 

Актывісту незалежнага прафсаюза БНП на ААТ "Гродна Азот" прысудзілі чатыры гады калоніі

Палітвязень Максім Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот". Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства затрымалі ў Гродне 10 студзеня 2023 года.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»