Аляксей Кісялёў

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 жніўня 1990

Дата затрымання: 13 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 361-5 Крымінальнага кодэксу — Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Урбан Юрый

Аляксей Уладзіміравіч Кісялёў — інспектар сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкаму. Па справе ініцыятывы "Кадравы рэзерв для новай Беларусі" яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Адзначым, што гэта толькі другі суд у Беларусі паводле арт. 361-5 КК — гэты артыкул быў уведзены ў Крымінальны кодэкс Беларусі толькі ў 2021 годзе. Суддзя па справе — Юрый Урбан

Жыхара Верхнядзвінска Аляксея Кісялёва затрымалі 13 сакавіка 2024 года па справе "Кадравага рэзерву для новай Беларусі". З ім знялі і апублікавалі "пакаяльнае відэа". На камеру мужчыну казаў, што з'яўляецца "вучнем Кадравага рэзерву для новай Беларусі", і ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

3 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.

20 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Супрацоўніка райвыканкаму будуць судзіць па справе "Кадравага рэзерву для новай Беларусі"

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Юрый Урбан.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»