Аляксандр Румко
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 траўня 1958
Дата затрымання: 25 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Аляксандра Рыгоравіча Румко абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), рэабілітацыі нацызма (ч. 1 арт. 130-1) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130).
Гомельскі абласны суд завяршыў у закрытым рэжыме 14 сакавіка 2023 года разгляд крымінальнай справы і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судовы працэс распачаўся 9 сакавіка, справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Мабільны тэлефон, які належыць абвінавачанаму, як сродак здзяйснення злачынства суд пастанавіў канфіскаваць.
Куды накіравалі Аляксандра пасля СІЗА-3, пакуль невядома.
"Распальваў варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і "гераізаваў калабарацыяністаў": чарговы прысуд у Гомелі