Арцём Антонаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 верасня 1992
Дата затрымання: 15 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Жолудзеў Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 22
Арцём Сяргеевіч Антонаў змешчаны пад варту паводле арт. 368 Крымінальнага Кодэксу па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі.
Быў затрыманы напрыканцы снежня 2023 году. Спачатку — паводле адміністрацыйнай справы, пасля вобшуку дома і канфіскацыі тэхнікі яму было прад'яўлена абвінавачанне паводле крымінальнага артыкулу.
Арцём — сын беларускага журналіста Сяргея Антонава, які быў вымушаны эміграваць.
Справу Арцёма разгледзеў Уладзімір Жолудзеў у судзе Быхаўскага раёна 19 красавіка 2024 г. Паводле ч. 1 арт. 368 ён прызначыў палітвязню адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
20 чэрвеня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Арцёма. Старшыня судовай калегіі Васіль Галкоўскі.
5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў турме № 4, адбывае тэрмін у ПК № 22.
Сына вядомага пісьменніка Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 года калоніі нібы за "абразу Лукашэнкі"