Дзмітрый Бондараў
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 сакавіка 2000
Дата затрымання: 20 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Цяплова Ірына
Месца зняволення: ПК № 8
Сяргея Пруса і Дзмітрыя Андрэевіча Бондарава, якіх абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК РБ), 27 верасня 2021 года прысудзілі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за відэа ў Instagram.
Абодва вырашылі запосціць відэа, у якім заклікалі "біць АМАП" пад сценамі магілёўскай турмы, але самі не з'явіліся. У дзяржаўных СМІ іх абвясцілі футбольнымі фанатамі, якімі, па іх словах, яны не з'яўляюцца.
Падчас судовага пасяджэння абвінавачаныя віну ў здзейсненым прызналі цалкам.
У сярэдзіне сакавіка 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Дзмітрыя з Турмы №4 у аршанскую ПК №8.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Распальвалі сацыяльную варожасць