Максім Беляновіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1984

Дата затрымання: 31 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Цяплова Ірына

Месца зняволення: ПК № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максім Валер'евіч Беляновіч — жыхар Бабруйска, які 9 гадоў працуе інструктарам аўташколы катэгорыі В. Затрымалі яго нібыта за рэгістрацыю ў «Плане Перамога».

У выніку Максім быў асуджаны па ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконны збор ці распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне альбо ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 361-4, ч. 2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дакладны прысуд невядомы, але ён звязаны з пазбаўленнем волі. Справу слухалі ў закрытым рэжыме з 12 па 26 снежня 2022 года.

Прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда набыў моц. 

Максім адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 22.

24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".

Пераведзены ў ПК-1.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»