Мікалай Брэдзелеў
прэс-сакратар А1
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 красавіка 1987
Дата затрымання: 10 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 лютага 2023
Суддзя: Ананіч Алена
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Журналісты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лізбэт Бэх-Нільсэн, дэпутатка дацкага парламента
Мікалай Алегавіч Брэдзелеў — прэс-сакратар А1. Ён быў затрыманы 10 снежня 2021 г. і асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Але пасля яго адбыцця на волю ён не выйшаў.
Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася "пакаяльнае відэа", на якім хлопец казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Мікалай не меў доступу да звестак кліентаў.
У канцы снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Мікалая з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА-1.
Першапачаткова палітвязню інкрымінавалі ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
29 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд справы палітвязня. 24 кастрычніка суддзя Алена Ананіч прызнала Мікалая вінаватым у прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку. Разам з тым яго прызналі невінаватым па ч. 2 арт. 424 КК і апраўдалі за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Мікалаю прызначылі чатыры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На пачатку студзеня 2023 г. Мікалая перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.
У Мінгарсудзе 20 студзеня ў закрытым рэжыме разгледзелі апеляцыйную скаргу. Суддзя Андрэй Кавальчук пакінуў прысуд Мікалаю ў сіле.
МУС дадала палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў" 17 лютага 2023 г.
Мікалай адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.
Экс-сукамернік Брэдзелева: "У ЦІП ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі"
Былога прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева асудзілі да 4 гадоў калоніі