Кірыл Крошкін

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 красавіка 1977

Дата затрымання: 1 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Казакевіч Юрый

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Кірыл Алегавіч Крошкін утрымліваецца ў СІЗА пад вартай паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч.2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Вядома, што Кірыла затрымалі 1 траўня 2023 г. Першапачаткова яму ставілі ў віну толькі арт. 130 КК.

Крошкін унесены ў "спіс тэрарыстаў".

Вядома, што ў студзені 2024 г. у Гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд справы Кірыла. Суддзя Юрый Казакевіч.

Утрымліваўся ў турме № 1

25 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук.

19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Актуальны адрас невядомы. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»