Кірыл Камароў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 13 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 траўня 2024
Суддзя: Андрэева Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Кірыл Валер'евіч Камароў быў затрыманы паводле крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючы грамадскі парадак). Затрыманне адбылося напрыканцы снежня 2022 года падчас хапуна ў Жлобіне. Разам з ім тады затрымалі не меней за пяць чалавек.
Кірыл мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мае на ўтрыманні непоўнагадовае дзіця.
16 лютага 2023 года ў судзе Жлобінскага раёна яму прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэдыму. Варта адзначыць, што на мітынгу, за які судзілі Кірыла, міліцыянты адціснулі яго металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумовым дручком.
Адбываў тэрмін у ПК № 1.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, выйшаў на волю 11 траўня 2024 г.
Мужчыну на пратэстах у 2020 годзе міліцыянты рассеклі галаву дручком, а ў 2023 асудзілі на два гады калоніі