Кірыл Клімаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 верасня 1984
Дата затрымання: 23 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сімахіна Любоў
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Андрэас Шыдэр
Кірылу Аляксандравічу Клімаву 38 гадоў. Ён шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук, затым у прыватных фірмах. Мужчыну затрымалі 23 лютага 2023 года раніцай.
У Мінскім гарадскім судзе 26 чэрвеня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Любоў Сімахіна прызначыла Кірылу чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
18 жніўня 2023 г. прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда, прысуд набыў моц.
1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА-1, у лістападзе 2023 г. пераведзены ў папраўчую калонію № 15.
Мінчука асудзілі за данаты ў By_help і Bysol на чатыры гады калоніі