Анастасія Жыльская
Палітзняволеная
Дата затрымання: 11 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-3
Групы: IT-спецыялісты
Жыльская Анастасія Валер'еўна родам са Жлобіна. Працавала праграмісткай у мінскім офісе кампаніі Exadel. Гэта вялікая IT-кампанія родам з ЗША, у якой працуе некалькі тысяч чалавек. Яе затрымалі не менш за паўгода таму. Мяркуючы па абвінавачаннях, яна магла пакідаць каментары ў тэлеграме — прынамсі, у іншых сацсетках яна нічога актыўна не каментавала.
Была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 31 кастрычніка па 5 лістапада 2024 г. справу разглядаў суддзя Кацер Сяргей. Анастасію асудзілі да пазбаўлення волі.
Утрымлівалася ў СІЗА № 1, пераведзеная ў СІЗА № 3.
Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення