Алег Арцюх
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Паўлоўская Іна
Справы: Пратэсты Баранавічы
Алег Уладзіміравіч Арцюх быў асуджаны да года калоніі.
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч 11 красавіка 2024 года вынес прысуд другой групе мясцовых жыхароў за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Іна Паўлоўская прызначыла дзевяці чалавекам паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ад аднаго да паўтары гады калоніі, піша "Берасцейская Вясна". Па версіі абвінавачвання, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька ў жніўні 2020 года "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый". Суд над мясцовымі жыхарамі распачаўся 28 сакавіка 2024 года.
21 чэрвеня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Алега. Старшыня судовай калегіі Мікалай Сянько.
Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы.
У Баранавічах за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту дзевяць чалавек асудзілі да калоніі