Канстанцін Залатых
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1969
Дата затрымання: 18 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 ліпеня 2023
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Журналісты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Канстанцін Уладзіміравіч Залатых — дырэктар газеты "Белорусы и рынок", быў затрыманы 18 траўня 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай).
Палітвязень знаходзіўся ў жодзінскім СІЗА, на пачатку жніўня 2022 г. быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Канстанціна Залатых абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).
Справу Канстанціна пачалі разглядаць 24 сакавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Алена Шылько зрабіла працэс закрытым. 6 красавіка 2023 г. палітвязню прысудзілі чатыры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вярхоўны суд 4 ліпеня пакінуў прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Рашэнне прымаў суддзя Уладзімір Чаравач.
13 ліпеня 2023 г. КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".
21 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
21 ліпеня 2023 г. Канстанціна перавялі ў ПК № 1 для адбывання пакарання.
Дырэктару газеты "Белорусы и рынок" Канстанціну Залатых прысудзілі чатыры гады калоніі
У Мінску пачынаецца суд над палітзняволеным дырэктарам газеты “Беларусы і рынак”