Канстанцін Прусаў
мастак, дызайнер
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 лістапада 1979
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Парэмскі Яраслаў
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Канстанцін Уладзіміравіч Прусаў — мастак і дызайнер інтэр’ераў. Раней выкладаў у Гомельскай дзіцячай мастацкай школе малюнак, жывапіс, кампазіцыю і гісторыю мастацтваў. Спецыялізуецца ў ручным роспісу сцен, выканаў больш за 50 праектаў у Беларусі, Германіі, Расіі і Чэхіі.
Быў асуджаны 9 лютага 2022 года судом Чыгуначнага раёна горада Гомеля.
Суддзя Яраслаў Парэмскі прызнаў палітвязня вінаватым адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)..
Шляхам частковага складання Прусаву прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3,5 гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў). Мабільны тэлефон Прусава канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Палітвязень адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.