Аляксей Навагродскі

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Собалеў Ігар, Літвін Андрэй

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: IT-спецыялісты

Аляксей Навагродскі

Аляксей Генадзевіч Навагродскі быў асуджаны ў закрытым рэжыме ў Гродзенскім абласным судзе па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Справу з 18 па 29 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Собалеў Ігар

Невядома, калі мужчыну затрымалі, але апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы ва «УКантакце» 29 снежня 2022 года, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.

Вядома, што ў 2015 годзе мужчына жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў, што жыве ў Нямеччыне, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Яго асноўныя месэнджэры былі прывязаныя да нямецкага нумара, а паштовую скрыню на нямецкім дамене, гэта значыць у Нямеччыне ён жыў увесь час.

Па дадзеных «Кіберпартызан», Навагродскі з 2011 года афіцыйна ў Беларусі не працаваў, мае траіх дзяцей ад розных жанчын.

Як піша «Наша Нiва» , Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях – да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі. Таксама палітвязень пісаў кнігі. 

26 сакавіка 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме была разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай камісіі Любавіцкі Ігар.

Адбывае тэрмін у ПК № 2

18 снежня 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска адбудзецца разгляд справы Аляксея "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення ўмоў рэжыму". Суддзя Андрэй Літвін.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»