Кацярына Мендрык

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1998

Дата затрымання: 28 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Гурын Руслан

Месца зняволення: Турма № 1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Кацярына Мендрык

Кацярына Аляксандраўна Мендрык затрыманая за салідарнасць з палітзняволенымі. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу. Да суда ўтрымліваецца ў турме №1.

Разгляд справы пачаўся ў  Гродзенскім абласным судзе 9 верасня 2024 году. Суддзя —  Руслан Гурын прысудзіў Кацярыне 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі

Кацярына нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гродна. Вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы. Згодна з раскладамі судоў, да затрымання па крымінальнай справе Кацярыну як мінімум двойчы асудзілі па палітычных адміністратыўных пратаколах пасля перасячэння мяжы. Ці жыла яна за мяжой стала — невядома.

Кацярыну затрымалі пасля студзеньскага рэйду па салідарных з палітвязнямі, бо яна слала пасылкі і рабіла пераводы палітвязням у СІЗА. Але затрыманне адбылося пазней, бо на момант рэйду дзяўчына была за мяжой — яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь.

26 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч.

13 снежня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»