Юрый Палюховіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 сакавіка 2022
Суддзя: Рахманенка Таццяна, Шабуня Вікторыя
Пракурор: Багукоўская Вольга
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
Юрый Міхайлавіч Палюховіч быў спачатку асуджаны на тры гады "хатняй хіміі", а пасля на тры гады "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Абодва эпізоды справы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу датычыліся абразы прадстаўнікоў улады.
З 26 сакавіка 2022 г. Юрый адбываў пакаранне ў ПУАТ № 21.
Вядома, што супраць палітвязня распачалі ўжо трэцюю крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі).
У сярэдзіне снежня 2022 г. Юрыя змясцілі ў СІЗА-1. 22 снежня Вікторыя Шабуня разглядала ягоную справу ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска: у выніку палітвязню прызначылі пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Палітвязень адбывае пакаранне ў ПУАТ № 21.
Тры гады "хатняй хіміі" змененыя на "хімію" з накіраваннем