Алена Барысюк
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1979
Дата затрымання: 17 кастрычніка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Аўрусевіч Васіль, Ляйкоўская Анастасія, Макарэвіч Міхаіл
Пракурор: Хавалка Дзмітрый
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Алену Антонаўну Барысюк ужо тройчы асудзілі паводле палітычных крымінальных артыкулаў. Ёй трэба будзе правесці у калоніі два гады і шэсць месяцаў.
Першы прысуд агучылі у судзе Івацэвіцкага раёна 10 сакавіка 2023 года. Яе асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Аврусевіч прызначыў Алене адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф памерам 3700 рублёў.
24 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
25 красавіка 2024 года супраць Алены ў судзе Першамайскага раёна горада Мінска разгледзелі новую крымінальную справу паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя - Лейкоўская Анастасія.
У Мінскім гарадскім судзе 21 кастрычніка 2024 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Алене два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы пракурор Дзмітрый Хавалка.
17 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў.
Мінчанку асудзілі на 2,5 гады калоніі за каментары пра сілавікоў, Лукашэнку і ўдзельнікаў вайны ва Украіне
Міліцыянт з Івацэвічаў ваюе з жанчынамі? Вынеслі ўжо трэці прысуд за абразлівыя каментары ў яго бок