Юрый Бандарэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1969
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Літвін Андрэй
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Юрый Іванавіч Бандарэнка грамадзянін Украіны, быў асуджаны ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 10 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Літвін Андрэй. Ён прысудзіў Юрыю 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
19 верасня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каралёў Сяргей Аляксеевіч.
20 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.