Юрый Хлебавец
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 17 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 чэрвеня 2023
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Справы: Пратэсты Гродна
Юрый Селівестравіч Хлебавец 15 траўня 2023 года асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Нагодай для пераследу сталі каментары ў чаце «Гародня-97». Нібыта Юрый пад відэа з пратэстаў-2020 заклікаў выходзіць на вуліцы.
Суддзя Уладзімір Пазняк прыняў рашэнне адправіць Юрыя ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Юрыя вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Як стала вядома праваабаронцам, пасля Юрый адбыў 3 месяцы і 20 дзён у гродзенскай турме № 1, затым быў пераведзены ў Крупкі, у ПУАТ № 39. Там 17 кастрычніка 2023 г. адбыўся яшчэ адзін суд — аб змене віду пакарання на адбыванне тэрміну, што застаўся, у калоніі закрытага тыпу.
Месца ўтрымання ўдакладняецца.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Яшчэ адзін палітычны карны прысуд у Гародні
Стала вядома пра яшчэ адзін карны палітычны прысуд у Гародні па крымінальнай справе.