Павел Белаголаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 верасня 1988
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 4 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Качагарава Таццяна, Рахманенка Таццяна
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Справа Зельцэра
Павел Аляксандравіч Белаголаў быў затрыманы ў Магілёве і змешчаны ў Турму № 4 па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля інцыдэнту, у выніку якога загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюка і it-спецыяліст Андрэй Зельцэр.
Паўлу выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Суд Дрыбінскага раёна 25 жніўня 2022 г. вынес рашэнне: асудзіць палітвязня да пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3,2 тыс. рублёў).
Са снежня 2022 г. знаходзіўся ў ПК № 1.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 10 кастрычніка 2023 г.
У лютым 2024 года над Паўлам адбыўся суд па адміністрацыйнай справе, але тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Але супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня 2024 г. распачаўся новы судовы працэс. Паўла абвінавачвалі у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вяла Таццяна Рахманенка, якая прызначыла палітвязню тры гады і чатыры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку на Youtube.
20 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Сяргей Каралёў.
Двойчы палітвязня з Магілёва зноў асудзілі за каментары да калоніі
У Магілёве былога палітвязня судзяць яшчэ па адной крымінальнай справе
У Дрыбіне вынесены прысуд па "справе Зельцэра"