Ігар Лаптановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 жніўня 1987
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 чэрвеня 2023
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім
Групы: Актывісты
Справы: Справа карагодаў
Ігар Анатольевіч Лаптановіч — будаўнік і актывіст з Пружанаў, фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі 13 верасня.
Ігар знаходзіўся на волі ў статусе падазраванай па гэтай справе (па арт. 342 КК — Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 24 сакавіка яму змянілі меру стрымання і змясцілі пад варту ў СІЗА-7 да суда.
Жонка Ігара Юлія — таксама фігурантка гэтай справы. Яе асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, але 13 кастрычніка 2021 года ў яе дома прайшоў ператрус і затым яе затрымалі ў межах крымінальнай справы. У сям'і трое дзяцей.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 г. вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі.
8 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.
Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"
Мужа кінулі ў СІЗА, а жонка, вясковая бібліятэкарка з-пад Пружанаў з трыма дзецьмі, таксама падазраваная
«Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
«Сын плача па вечарах наўзрыд, а я тлумачу – тата не памёр, не кінуў нас, а з турмы ён вернецца»