Яўген Ліцкевіч

Дата нараджэння: 14 лютага 1997

Дата затрымання: 8 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 ліпеня 2022

Суддзя: Мазайла Генадзь

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36

Яўген Аляксандравіч Ліцкевіч працуе кіроўцам-міжнароднікам. У 2020 годзе, знаходзячыся ў чарговым рэйсе за межамі Беларусі, ён убачыў у адной з груп у месэнджары Telegram публікацыю з фатаграфіяй міліцыянера-кіроўцы аператыўнай роты АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама Алега Лычагіна. У публікацыі згадвалася, што ён, сярод іншага, удзельнічаў у разгоне мірнага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую 29 траўня 2020 года ў Гродне. Ліцкевіч пачаў абмяркоўваць гэту публікацыю разам з іншымі карыстальнікамі Telegram-канала. Адзін з ягоных каментароў і быў прызнаў "абразлівым".

У межах распачатай крымінальнай справы дома ў Ліцкевіча на Брэстчыне правялі вобшук, падчас якога знайшлі і забралі мабільны тэлефон, з якога мужчына і пісаў каментар. Акрамя таго, на маёмасць мужчыны (а менавіта на ягоныя грошы ў суме 180,51 беларускіх рублёў) быў накладзены арышт.

Разгляд гэтай крымінальнай справы прайшоў 16 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна горада Гродна. Сваю віну Ліцкевіч прызнаў цалкам.

Суд прызначыў Яўгену Ліцкевічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. А таксама: канфіскаваць тэлефон і пакінуць арышт, накладзены на маёмасць асуджанага (180,51 рублёў), у кошт забеспячэння выплаты маральнай шкоды пацярпеламу кіроўцу АМАПа.

Вінаватасць пацвярджаецца і звесткамі з "Пасажыропатоку"

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36. 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»