Яўген Верхаводкін

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 лістапада 1988

Дата затрымання: 22 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 жніўня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Майрыта Лусе, латвійская эка-актывістка і дэпутатка парламента ад партыі "Прагрэсіўныя".

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўген Аляксеевіч Верхаводкін — жыхар мінскага мікрараёна Чыжоўка, якога затрымалі падчас хвалі затрыманняў у Чыжоўцы ў снежні 2022 года. Яму прад'яўленыя абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Вядома, што ў яго няма блізкіх сваякоў.

17 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня судзяць паводле іншага артыкула: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел ў ім) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

27 ліпеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе Яўгена асудзілі да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Быў пераведзены з СІЗА-1 у Турму № 4. Актуальны адрас высвятляецца. 

21 лістапада 2023 г. у Яўгена адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Мікалай Грынцэвіч.

5 снежня 2023 г. КДБ дадаў Яўгена ў "спіс тэрарыстаў". 

8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Жыхара Чыжоўкі асудзілі да 7 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала раёна

Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала "Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым ў "закліку да санкцый".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»