Аляксандр Комар
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 красавіка 1991
Дата затрымання: 3 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксандр Сяргеевіч Комар — інжынер. Ён быў асуджаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму), а таксама таксама — паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у плане «Перамога» (паўгода пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму). Шляхам складання пакаранняў Комара асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Яго, а таксама Андрэя Андрэева 22 жніўня 2022 года прызналі вінаватым у «гвалце ці пагрозе гвалту» у адносінах да салдата Міхаіла Крута за тое, што падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Мінску яны проста ішлі на яго, у той час як ён адступаў.
Утрымліваўся ў СІЗА-1. Пазней яго змясцілі ў віцебскі СІЗА-2.
Аляксандр адбывае пакаранне ў ПК № 3.
У Мінску асудзілі мужчынаў: падчас антываеннага мітынга яны "ішлі" на салдата, які адыходзіў ад іх спінай