Павел Ліпневіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 жніўня 1986
Дата затрымання: 9 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Павел Валер'евіч Ліпневіч да затрымання працаваў слесарам у кампаніі ААТ "Запавет", якая займаецца мантажом электратэхнічных сетак. Раней мужчына меў ІП, якое займалася рамонтам аўто.
Першы раз Паўла судзілі напачатку лютага 2022 года паводле крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Вядома, што прысуд не быў звязаны з пазбаўленнем волі. Другі раз Паўла затрымалі ў верасні 2023 года за каментары ў тэлеграме. Мужчына выдаліў акаўнт у 2022-м, але яго здолелі адшукаць. За гэты час ён паспеў пакінуць больш за 600 каментароў у розных чатах.
У выніку Паўла судзілі па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 19 сакавіка 2024 года быў абвешчаны прысуд (суддзя Міхаіл Макарэвіч).
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
7 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Паўла. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рудзенка.