Леанід Козыр

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 снежня 1981

Дата затрымання: 9 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Піскуноў Аляксандр

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Леанід Козыр

Леанід Валянцінавіч Козыр быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Міска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). 3 і 12 кастрычніка 2022 года справу разгледзеў суддзя Карсюк Зміцер.

У Леаніда вышэйшая адукацыя, яго апошняе месца працы — прыватнае прадпрыемства "Гомельстальстандарт".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

20 жніўня 2024 года Гомельскі абласны суд пачаў разгляд новай крымінальнай справы паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Разглядаць справу прызначаны суддзя Піскуноў Аляксандр.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»