Аляксандр Варонін

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1985

Дата затрымання: 1 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крамянёўская Святлана, Цяцюхін Аляксей

Групы: Журналісты

Аляксандр Варонін

Аляксандр Юр'евіч Варонін, жыхар Брэста, відэааператар. Ёсць непаўналетнія дзеці. 7 чэрвеня 2023 года быў затрыманы па адміністратыўнай справе (ч. 2  арт.19.11 КоАП), атрымаў 10 сутак арышту за падпіску на "Зеркало" у інстаграм. Выйшаў на волю, але праз два тыдні быў затрыманы па крымінальнай справе. 

Быў асуджаны да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі. 10, 11 і 12 кастрычніка 2023 года справу разглядала суддзя Крамянеўская Святлана ў Брэсцкім абласным судзе. Тэрмін пакуль невядомы. 

Апеляцыю на прысуд 1 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Аляксей Цяцюхін. Пачаў адбываць пакаранне. 

Месца адбыцця пакарання высвятляецца.

8 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»