Яўген Людскіх
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 красавіка 1991
Дата затрымання: 17 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 2
Яўген Леанідавіч Людскіх - жыхар Полацкага раёна, асуджаны 22 чэрвеня 2021 года на пяць гадоў узмоцненага рэжыму ў закрытым працэсе ў Віцебскім абласным судзе па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці),
- публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса;
- пагроза гвалтам у дачыненні да Прэзідэнта з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымус да змены характару гэтай дзейнасці, з помсты за выкананне службовых абавязкаў (па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса).
Згодна з абвінавачваннем, Людскіх з кастрычніка 2019 года па ліпень 2020 года ў сетцы Інтэрнэт размяшчаў каментары з заклікамі да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прэзідэнта, а таксама абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.