Сяргей Гняўко
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 жніўня 1977
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сівец Іна, Вяршыніна Юлія
Сяргей Леанідавіч Гняўко быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 5 траўня 2023 года справу разглядала суддзя Іна Сівец.
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 4 чэрвеня 2024 г. разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа Сяргея. Яго зноў абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна.
Суд прызнаў Сяргея Гняўко вінаватым і на падставе ч.2 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады.
Па сукупнасці прысудаў да прызначанага пакарання суд часткова далучыў неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе і канчаткова прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
16 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Наталля Рошчына.
23 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Аршанца паўторна асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі