Яўген Бычко

Палітвязень

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Папова Крысціна

Месца зняволення: СІЗА-7

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Брэст

Бычко Яўген Юр'евіч быў асуджаны да 1 года калоніі агульнага рэжыму.

7, 8 і 9 кастрычніка 2024 года суд Ленінскага раёна горада Брэста разглядаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 (Групавое парушэнне грамадскага парадку). Ролю суддзі выконвала Папова Крысціна Валер'еўна.

Брэсцкі абласны суд 26 лістапада 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Курысюк Андрэй Леанідавіч.

У Брэсце асудзілі ўжо 11-ю групу за "грубае парушэнне парадку" ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Брэста 9 кастрычніка 2024 году асудзілі яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак).

На трасе M1 жорстка затрымалі дырэктара брэсцкай кампаніі

Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі.На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце. Паводле інфармацыі "Медыязона", затрыманы — Яўген Бычко.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»