Яўген Афанасенка

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 жніўня 1998

Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 кастрычніка 2022

Суддзя: Ерафееў Яўген

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9

Яўген Афанасенка. Фота з сацыяльных сетак

Яўген Паўлавіч Афанасенка са Жлобіна быў асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у пратэстах паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Адбывае пакаранне ў ПУАТ № 9.

Былога працаўніка БМЗ судзяць за жнівеньскія падзеі 2020 года

У Жлобінскім раённым судзе 15 ліпеня разглядаецца крымінальная справа чарговага ўдзельніка акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе металургаў уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года. На лаве падсудных — былы працаўнік БМЗ, 23-гадовы Яўген Афонасенка.

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»