Уладзіслаў Савін

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 жніўня 1978

Дата затрымання: 8 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 студзеня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла, Пакунова Вікторыя

Пракурор: Карачун Вадзім

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: Дзеячы культуры

Уладзіслаў Савін

Уладзіслаў Сяргеевіч Савін — прадзюсар і блогер. Яго абвінавацілі ў махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК), а менавіта тым, што ў 2015-2016 годзе ён, паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, не забяспечыў ім гэтага. Таксама Савіна абвінавацілі ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыі пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram. Уладзіслаў прызнаў віну па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а па арт. 209 — не.

У судзе Заводскага раёна Мінска 30 сакавіка 2022 года пасля чатырох месяцаў судовых разбіральніцтваў агучылі прысуд. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла яго да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржабвінавачванне. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год. 

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч 26 кастрычніка 2022 года разгледзелі новую крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара. Цяпер яго судзілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі ў вершы ў апеляцыйнай скарзе на гэты прысуд. Суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла яму яшчэ два гады калоніі. Абвінавачанне прадстаўляў памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вадзім Карачун.

У выніку частковага складання з папярэднім прысудам Савіну засталося адбываць сем за паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У студзені 2023 г. Уладзіслава этапавалі з СІЗА-6 у ПК № 22.

У траўні 2024 Уладзіслава перавялі ў ПК № 2

Напісаў верш з абразай Лукашэнкі ў апеляцыйнай скарзе. Асуджанаму да 8 гадоў калоніі блогеру прызначылі яшчэ 2 гады зняволення

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч разгледзелі новую крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога вясной асудзілі да васьмі гадоў калоніі за "махлярства ў буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Цяпер яго судзілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі ў вершы ў апеляцыйнай скарзе на гэты прысуд. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі. Мясцовае дзяржаўнае тэлебачанне здымала ўвесь працэс — нават сведку-сукамерніка з СІЗА-6. "Вясна" распавядае, як праходзіў суд над блогерам Уладзіславам Савіным.

Блогера і прадзюсара Савіна асудзілі да 8 гадоў калоніі за махлярства ў рэаліці-шоў і арганізацыю пратэстаў

У судзе Заводскага раёна Мінска 30 сакавіка пасля чатырох месяцаў судовых разбіральніцтваў агучылі прысуд 43-гадоваму прадзюсару і блогеру Уладзіславу Савіну. Яго абвінавацілі ў махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК), а менавіта тым, што ў 2015-2016 годзе ён, паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, не забяспечыў ім гэтага. Таксама Савіна абвінавацілі ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыі пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram. Уладзіслаў прызнаў віну па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а па арт. 209 — не. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла яго да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржабвінавачванне. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год.

«Навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». Блогеру Савіну запрасілі 8 гадоў калоніі

У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту (арт. 342 КК). Уладзіславу ставіцца ў віну махлярства у 2015-2016 годзе: паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, ён не выканаў гэтага. Таксама Савіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў праз сваю старонку Instagram. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год. Пракурорка запрасіла для блогера пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў. Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыць прысуд 30 сакавіка.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»