Ян Папковіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1992
Дата затрымання: 2 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 4 гады і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Галаўкова Вера, Міхайлава Таццяна
Месца зняволення: ПК № 9
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мірыям Чэкеці, чаліня Камітэта па ўнутраных справах і гендарнай роўнасці
Ян Валер'евіч Папковіч — былы інкасатар "Белгазпрамбанка". Звольніўся і збіраўся разам з жонкай Анастасіяй і братам Алесем 3 верасня 2022 г. з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай Альфа. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.
Мужчына некаторы час утрымліваўся ў СІЗА КДБ, пасля яго перавялі ў СІЗА № 1.
Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Вядома, што Яну выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама паводле арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце).
Разгляд справы палітвязня пачалося 10 траўня 2023 г. у Мінгарсудзе. Па справе адбылося чатыры пасяджэнні. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў.
16 траўня 2023 г. суддзя Вера Галаўкова агучыла прысуд Яну — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што з магілёўскай турмы № 4 Яна перавялі ў ПК-15.
15 ліпеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У пачатку снежня 2023 г. стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай калоніі № 15 супраць Яна ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд распачаўся ў Магілёве 14 снежня 2023 года. Справу разглядала суддзя Таццяна Міхайлава. Яну прысудзілі тры месяцы зняволення і змянілі рэжым утрымання на больш строгі. Куды перавядуць палітвязня, пакуль невядома.
На 12 сакавіка 2024 г. у Яна быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Мікалай Гладкі. Прысуд набыў моц.
Утрымліваўся ў турме № 4.
З канца сакавіка 2024 г. утрымліваецца ў ПК № 9.
Палітзняволенаму Яну Папковічу прысудзілі 4 гады калоніі
"Яны яго вельмі доўга білі"