Алесь Папковіч
музыка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 лютага 1990
Дата затрымання: 2 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 чэрвеня 2024
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Алесь Валер'евіч Папковіч быў затрыманы разам з братам, Янам Папковічам, 2 верасня 2022 года групай Альфа напярэдадні запланаванага ад'езду ў Польшчу. Падчас затрымання быў збіты.
Некаторы час утрымліваўся ў СІЗА КДБ, пасля яго перавялі ў СІЗА № 1.
Алесю выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адным Маршы пратэсту ў 2020 годзе.
Справу Алеся пачалі разглядаць 5 снежня 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызначыў хлопцу два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Напрыканцы студзеня 2023 г. стала вядома, што Алеся этапавалі з СІЗА-1 у ПК № 3 — на той момант ягоны прысуд яшчэ не набыў законную моц. Там яго адразу змясцілі ў ПКТ. Пасля апеляцыі хлопца перавялі на каранцін. Акрамя гэтага, Алесю далі падпісаць дакумент аб тым, што ён не збіраецца з'язджаць з Беларусі пасля вызвалення.
3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 10 чэрвеня 2024 г.
"З СІЗА перадаў: хачу, каб беларусы пачулі мае песні". Пра палітвязня-музыку распавядае ягоны брат
"Ты таксама збіраешся з’язджаць?" Пасля сцвярджальнага адказу пачалі збіваць хлопца пры бацьках