Іванна Баговік
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1984
Дата затрымання: 29 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Жывіца Алена
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Мінск
Іванна Васільеўна Баговік — жонка Анатоля Анатольевіча Баговіка, былога выканаўчага дырэктара "Беларусбанка". Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Жывіца. Яна прызначыла Іванне 2 гады калоніі.
У Баговікаў на ўтрыманні двое дзяцей.
20 кастрычніка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Іванны. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.
У пачатку лістапада 2023 г. Іванну перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 4.
24 лістапада 2023 г. уключана МУС у "спіс экстрэмістаў".