Іван Ліхалат

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 жніўня 1992

Дата затрымання: 1 верасня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Справы: Акцыі на чыгунцы

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Іван Сяргеевіч Ліхалат — украінец, затрыманы нібыта за падрыхтоўку тэрактаў. Пра затрыманне яго і яшчэ пяці чалавек КДБ паведаміў 11 верасня. Сярод затрыманых — два ўкраінца, астатнія — беларусы. Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ. Усе змешчаныя пад варту — іх абвіначваюць у замаху на акт тэрарызму, шпіянажу, здрадзе дзяржаве і агентурнай дзейнасці.

У Беларусі затрымалі шэсць чалавек па абвінавачванні ў "падрыхтоўцы тэрактаў"

Што вядома пра затрыманых?

Мінгарсуд 22 кастрычніка 2024 году ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць справу ў дачыненні да ўкраінца Івана Ліхалата і беларусаў Барыса Пухальскага і Івана Бародзіча. Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Фігурантам справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) ч. 2 арт. 406 КК (неданясенне аб злачынстве).

18 снежня 2024 года іх асудзілі на тэрміны ад 11 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Дакладныя тэрміны кожнаму з іх не паведамляюцца.

У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што Пухальскі і Ліхалат нібыта здзейснілі спробу падрыву на ўчастку чыгункі ў Талачынскім раёне. Гэта абвінавачанне кваліфікавала як "замах на акт тэрарызму" паводле ч.1 арт. 14, ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса і "замах на прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту" паводле ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса.

Дзеянні Пухальскага дадаткова кваліфікаваныя як "незаконны абарот выбуховых прылад" паводле ч. 4 арт. 295 Крымінальнага кодэкса і "здрада дзяржаве" паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса, Ліхалата – "агентурная дзейнасць" паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса, а Бародзіча – "здрада дзяржаве" і "неданясенне аб планаваных злачынных дзеяннях" паводле ч. 1 арт. 356 і ч. 2 арт. 406 Крымінальнага кодэкса.

Асудзілі беларусаў і ўкраінца, затрыманых па справе аб "падрыхтоўцы тэрактаў"

Сталі вядомыя падрабязнасці справы, падчас якой судзілі траіх палітзняволеных: беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага, а таксама ўкраінца Івана Ліхалата. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што 18 снежня 2024 года іх асудзілі на тэрміны ад 11 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Дакладныя тэрміны кожнаму з іх не паведамляюцца.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»