Ірына Алябовіч

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 лютага 1959

Дата затрымання: 1 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Ірына Алябовіч

Ірына Вячаславаўна Алябовіч была затрымана 1 красавіка 2022 года па крымінальнай справе аб абразе намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Таксама ёй выставілі абвінавачванні паводле арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 368 (абраза прэзідэнта).

Вядома, што жанчына мае праблемы з ціскам і цукровы дыябет.

Утрымлівалася ў жодзінскім СІЗА, да суда знаходзілася ў СІЗА КДБ.

27 чэрвеня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Ірыну вінаватай і асудзіў яе да трох гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама палітзняволеная мусіць выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

Паслу суду Ірыну перавялі ў жодзінскую Следчую турму № 8, а неўзабаве — у гомельскую ПК № 4.

У траўні 2024 г. стала вядома, што Ірына зламала шыйку сцягна ў калоніі, яшчэ ў 2022 годзе. Палітзняволеная больш за год правяла ў санчастцы. Косткі зрасліся няправільна, яна доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»