Іосіф Дулеба

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 снежня 1967

Дата затрымання: 7 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Буруноў Яўген

Групы: Актывісты

Іосіф Дулеба

Іосіф (Язэп) Дулеба — жыхар Віцебска, які быў затрыманы 7 траўня 2024 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на "экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы" ў сацыяльных сетках, потым перавялі ў СІЗА.

3 траўня 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel. КДБ паказала канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праекту — Вольга Пашкевіч і Іосіф Дулеба. Таму верагодна крымінальная справа Дулебы звязана з тым, што яго абвінавачваюць у датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці. 

Мужчына ў мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

На 26 лістапада 2024 г. прызначаны разгляд справы Язэпа, у Віцебскім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Яўген Буруноў

 4 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

28 лютага 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»