Васіль Кавалёў
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 жніўня 1977
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: невядомы
Месца зняволення: ПК № 14
Кавалёў Васіль Мікалаевіч быў асуджаны ў судзе Мазырскага раёна паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Справу разглядалі 28 кастрычніка 2022 года.
4 студзеня 2023 г. разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Павел Царук.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна была прызначана справа "Аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду", аднак ужо 11 чэрвеня 2024 года суддзя Зінкевіч Людміла разгледзела справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). 6 верасня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лапека Алег Ігаравіч.
Адбывае пакаранне ў ПК № 14.
6 верасня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Васілеўскі.
У Барысаве зноў асудзілі палітвязня, якога ўвесну не вызвалілі з калоніі