Ілля Салянкоў

Дата нараджэння: 7 траўня 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крамянёўская Святлана

Групы: Блогеры

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Іллю Аляксандравіча Салянкова асудзілі за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні "Рудабельская паказуха" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і здзяйсненні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў", паведамляе дзяржаўнае агенцтва. Ён асуджаны да тэрміна ад шасці да васьмі гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 500 базавых велічыняў да 800 базавых велічыняў. Дакладны тэрмін не паведамляецца.

У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 31 траўня пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.

20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да 12 гадоў калоніі. У Брэсце завочна асудзілі шэсць актывістаў і блогераў

У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі суд адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»