Андрэй Павук
Дата нараджэння: 20 верасня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Крамянёўская Святлана
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Андрэя Уладзіміравіча Павука і Вольгу Павук прызналі вінаватымі ў "кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем "Рудабельская паказуха" (ч. 3 арт. 361-3 КК); зборы грашовых сродкаў і іншай маёмасці любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці групай асоб па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 361-2 КК). Таксама іх прызналі вінаватымі ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК); паклёпе і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 367 КК); абразах прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК); незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных (ч. 2 і 3 арт. 203-1 КК) і інш.
У выніку Андрэю Павуку завочна прызначалі 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры пяць тысяч базавых велічыняў (200 тысяч рублёў), а Вользе Павук — восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры дзве з паловай тысячы базавых велічыняў (100 тыс. рублёў).
У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 31 траўня пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.
Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Да 12 гадоў калоніі. У Брэсце завочна асудзілі шэсць актывістаў і блогераў