Аляксандр Чахоўскі

Дата нараджэння: 17 красавіка 1981

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Крамянёўская Святлана, Беразюк Сяргей

Групы: Блогеры

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Аляксандр Мікалаевіч Чахоўскі асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) і "здзек над дзяржаўнымі сімваламі" (арт. 370 КК). Яму прызначылі тры месяцы арышту.

У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 31 траўня пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.

20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

3 кастрычніка 2024 года супраць яго распачалі новую спецыяльную вытворчасць паводле арт. 361-1 і арт. 361-4 КК.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд. Працэс будзе ўзначальваць суддзя Сяргей Беразюк.

Напрыканцы 2024 году прапагандысты паведамілі пра затрыманне «кур’ераў фонда BYSOL». Гаворка пра Дзмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзіяцца ў СІЗА. Сцвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязняў. Таксама ў сваім фільме прапагандысты паказалі жанчын, якія нібыта былі «кур'ерамі» «Байхэлп» і «dissidentBY». У якім статусе яны знаходзяцца — невядома. Аляксандра Чахоўскага там называюць каардынатарам.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да фігуранта справы «Рудабельскай паказухі» Аляксандра Чахоўскага — ягоную справу адправілі на перагляд

10 снежня 2024 году ў Брэсцкім абласным судзе пачнуць разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Чахоўскага.

Да 12 гадоў калоніі. У Брэсце завочна асудзілі шэсць актывістаў і блогераў

У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі суд адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»