Уладзіслаў Наважылаў
Дата нараджэння: 20 красавіка 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кармановіч Сяргей, Крамянёўская Святлана
Пракурор: Гаркуша Таццяна
Групы: Блогеры, Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Уладзіслаў Фёдаравіч Наважылаў – вакаліст гурта Gods Tower. Музыку абвінавачвалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 21 чэрвеня 2021 года з апошнім словам выступіў абвінавачаны. Пасля перапынку суд вынес рашэнне. Сваім рашэннем суддзя Сяргей Кармановіч асудзіў яго да абмежавання волі тэрмінам на тры гады з адбыццём пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Пракурорка - Таццяна Гаркуша. Суддзя - Сяргей Кармановіч.
20 жніўня стала вядома, што Уладзіслаў пакінуў Беларусь.
15 сакавіка 2024 года супраць Уладзіслава распачалі спецыяльную вытворчасць паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361-1 КК.
7 лютага 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года яго завочна асудзілі асудзілі за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні "Рудабельская паказуха" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і здзяйсненні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў", паведамляе дзяржаўнае агенцтва. Ён асуджаны да тэрміна ад шасці да васьмі гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 500 базавых велічыняў да 800 базавых велічыняў. Дакладны тэрмін не паведамляецца. Асудзілі адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 31 траўня пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.
20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
Да 12 гадоў калоніі. У Брэсце завочна асудзілі шэсць актывістаў і блогераў
На тры гады "хіміі" асудзілі вакаліста гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава
Для музыкі Уладзіслава Наважылава за абразу старшыні выканкама запрасілі 3 гады "хіміі"