Ілля Краўчэўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 жніўня 1996

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Собалеў Ігар

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Ілля Пятровіч Краўчэўскі 21 лістапада 2022 году ў Гродзенскім абласным судзе быў асуджаны да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 130 — "Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы"
  • арт. 293 — "Удзел у масавых беспарадках"
  • ч. 1 арт. 342 — "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак"
  • арт. 364 — "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі"
  • арт. 366 — "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак"
  • арт. 367 — "Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі"
  • арт. 368 — "Абраза Лукашэнкі"
  • арт. 369 — "Абраза прадстаўніка ўлады"
  • арт. 188 — "Паклёп"
  • ч. 3 арт. 203-1 — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі"

Змешчаны ў Турму-1.

Вядома, што падчас суду ён не прызнаў віну паводле арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу.

Адбывае пакаранне ў ПК № 15.

23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязня асудзілі на 8,5 гадоў калоніі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса

Крымінальную справу Іллі разглядалі цягам сямі пасяджэнняў.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»